30 студзеня 2025 года пад кіраўніцтвам Міністра юстыцыі Яўгена Каваленкі адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве.
На мерапрыемстве былі падведзены вынікі работы дзяржаўных архіўных устаноў за 2024 год, адзначаны дасягненні і пастаўлены задачы на 2025 год.
Па выніках работы за 2024 год намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Аксана Пашкевіч узнагароджана ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, намесніку дырэктара ўстановы «Государ» дырэктару ўстановы "Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае" Васілю Марозаву аб'яўлена падзяка Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Таксама архівісты Віцебшчыны сталі наведвальнікамі выставак "Рэспубліка партызанка", "30 гадоў інстытуту прэзідэнцтва" і "Архіўная галіна Беларусі на сучасным этапе", якія экспанаваліся ў рамках калегіі.