30 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з удзелам Міністра юстыцыі Яўгена Каваленкі адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве.
У рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі работы дзяржаўных архіўных устаноў за 2024 год, адзначаны дасягненні архіўнай галіны і вызначаны напрамкі дзейнасці на 2025 год.
У завяршэнне мерапрыемства па выніках працы за 2024 год дырэктару ўстановы "Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці" Аляксандру Каралю ўручаны дыплом і прыз "Лепшы абласны дзяржаўны архіў".
Прыемна адзначыць, што па выніках працы за 2023 г. гэты дзяржаўны архіў таксама быў прызнаны лепшым.