У рамках "Тыдня прафарыентацыі" вучні 6А і 6В класаў сярэдняй школы №2 горада Докшыцы наведалі аддзел загса Докшыцкага райвыканкама.
Дзеці паглядзелі залу ўрачыстых рэгістрацый і пакой жаніха і нявесты.
Каб больш даведацца аб прафесіі работніка загса, начальнік аддзела Ірына Багавіч запрасіла іх у свой кабінет. Там яна расказала пра сваю працу, а таксама прадэманстравала, як адбываецца рэгістрацыя нараджэння і выдача пасведчання, што выклікала ў хлопцаў асаблівую цікавасць.
