У ходзе семінара намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Крысціна Смольская, галоўны спецыяліст аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Вольга Петрусь расказалі аб практыцы работы аддзелаў загса і праблемных пытаннях, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні.

Таксама ў семінары прынялі ўдзел:
намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела па грамадзянстве, пашпартнай рабоце, выезду за мяжу і рэгістра насельніцтва УУС Віцебскага аблвыканкама Руслан Баранаў. Ён расказаў аб узаемадзеянні органаў унутраных спраў і органаў загса.


з дакладам аб узаемадзеянні органаў загса і статыстыкі, парадку прадастаўлення статыстычнай інфармацыі выступіла начальнік аддзела дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці Алена Сінкевіч.

аб ментальным здароўі супрацоўнікаў органаў загса і прафілактыцы эмацыйнага выгарання расказала старшы выкладчык кафедры псіхалогіі ВДУ імя П.М. Машэрава Жанна Данілава.

Падчас мерапрыемстваў са спікерамі абмяркоўваліся пытанні, якія ўзнікаюць у працы аддзелаў загса, кіраўнікі аддзелаў загса абмяняліся досведам рашэння розных задач.