19 снежня 2024 г. ва ўпраўленні прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
У якасці спікера па тэме "Беларусь - краіна міру і згоды" выступіў загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела ўстановы "Рэдакцыя абласной газеты "Віцебскія весці" Святаслаў Міхайлаў. У сваім выступленні Святаслаў Ігаравіч падкрэсліў, што беларускі народ агульнымі намаганнямі і цяжкай працай паспяхова пераадольваў цяжкасці і выпрабаванні, якія выпалі на яго долю. Менавіта таму мы так клапоцімся пра мір і ўсімі магчымымі спосабамі імкнемся захаваць стабільнасць.
Аб правілах пажарнай бяспекі і бяспечнай эксплуатацыі электрапрыбораў расказала начальнік цэнтра бяспекі жыццядзейнасці абласнога ўпраўлення МНС Наталля Туркова.
Пра тое, як правільна паводзіць сябе на дарозе ў халодную пару года пагаварылі са старшым інспектарам аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Арцёмам Шыбекам.
Завяршальнай часткай мерапрыемства стала тэма «Беларусь якая развіваецца. Беларусь адзіная», пра якую распавёў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка.