19 снежня 2024 г. прайшло паседжанне Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі.
На паседжанні абмяркоўваліся вынікі грамадскага кантролю за дзейнасцю папраўчых устаноў у 2 паўгоддзі 2024 года.Сябры камісіі інфармавалі аб выніках наведвання папраўчых устаноў «Выпраўленчая калонія № 3», «Выпраўленчая калонія № 8», «Выпраўленчая калонія № 12», «Выпраўленчая калонія № 13» і следчага ізалятара № 2; разгледзелі план працы камісіі на 2025 год.

У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел прадстаўнік упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Павел Галыня, намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення юстыцыі Аксана Пашкевіч.
У канцы мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне. Сябру камісіі Ігару Патапаву за шматгадовую, плённую працу і значны асабісты ўклад у арганізацыю дзейнасці Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі абвешчана Падзяка галоўнага ўпраўлення юстыцыі. Члену камісіі Таццяне Рык аб'яўлена Падзяка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці за актыўнае садзейнічанне органам і ўстановам крымінальна-выканаўчай сістэмы ў выкананні ўскладзеных на іх задач.
