Дарагія калегі, ветэраны юстыцыі!
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама віншуе вас з прафесійным святам
Днём юрыста!
Прафесія юрыста заўсёды была адной з самых ганаровых і значных. Яна звязана з вялікай адказнасцю за лёсы людзей, накіравана на забеспячэнне справядлівасці і законнасці ў грамадстве. Неацэнны таксама ўклад юрыстаў у павышэнне правасвядомасці грамадзян, фарміраванне высокай прававой культуры грамадства.
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя пажаданні здароўя, невычэрпнай энергіі, мэтанакіраванасці і новых прафесійных поспехаў. Міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!