Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі і электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька правёў сустрэчу з моладдзю калектыву.
У сяброўскай атмасферы гаварылі пра важнасць гістарычнай памяці, яе значэнне для сучаснасці; аб барацьбе за роўнасць і справядлівасць, якія закладзены ў ідэалах Кастрычніцкай рэвалюцыі.