22 кастрычніка 2024 года прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, упраўлення прымусовага выканання і Віцебскага філіяла РУП "БелЮрЗабеспячэнне" падтрымалі рэспубліканскую добраахвотную акцыю "Дай лесу новае жыццё".
Пад кіраўніцтвам першага намесніка начальніка ГУЮ Марыны Быкавай на тэрыторыі Асіноўскага лясніцтва работнікі апрацоўвалі лясныя культуры і маладняк сродкамі абароны ад пашкоджанняў.
"Унесці свой асабісты ўклад ва аднаўленне лясоў Беларусі можа кожны, - адзначыў Мікіта Разяпаў. - Вось і наш дружны калектыў не застаўся ў баку і з поўнай самааддачай сёння працаваў у Віцебскім раёне".
Агулам намаганнямі ўдзельнікаў акцыі было апрацавана 2,5 гектара лесу.