У Полацку і Наваполацку прайшлі прафарыентацыйныя сустрэчы, арганізаваныя галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама
На сустрэчы прысутнічалі навучэнцы ДУА “Ліцэй г. Наваполацка” і студэнты 4-га курса юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Віталі ўдзельнікаў сустрэчы начальнік ГУЮ Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька, начальнік УПІ ГУЮ Віцебскага аблвыканкама Мікіта Разяпаў, загадчык сектара арганізацыйна-кадравай работы ГУЮ Алена Аляксеёнак і намеснік начальніка ВПІ УПІ Віцебскага аблвыканкама Антон Лашк.
У ходзе сустрэчы Сяргей Пятровіч расказаў аб дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі, затым навучэнцам і студэнтам былі прадэманстраваны відэаролікі сацыяльнай рэкламы, распрацаванай Міністэрствам юстыцыі і галоўным упраўленнем юстыцыі.
Юнакам і дзяўчатам расказалі аб прафесіі судовага выканаўцы, аб мэтах і задачах, якія стаяць перад прымусовым выкананнем, а таксама аб патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да кандыдатаў на гэтую пасаду.

У канцы сустрэчы жадаючыя змаглі прыняць удзел у дзелавой гульні і адчуць сябе ў ролі судовага выканаўцы, даўжніка і спагнанніка.
