+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

17 кастрычніка 2024

Сёння на вытворчым унітарным прадпрыемстве "Міёрскі мясакамбінат" прайшла сустрэча абласной групы па прававой асвеце з калектывам прадпрыемства на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргеем Канапелькам

Вмесцы з гасцямі ў інфармацыйнай групе прыняў удзел намеснік старшыні Міёрскага райвыканкама Андрэй Пуйша. Гасцей прымаў намеснік дырэктара Уладзімір Навумаў, які папярэдне правёў экскурсію па прадпрыемстве, расказаў аб тым, што мясакамбінат вядзе свой летапіс з 1965 года. Прайшоўшы доўгі шлях, сёння прадпрыемства дынамічна развіваецца, выпускае шырокі асартымент прадукцыі рознай накіраванасці з якаснай сыравіны. Вытворчасць рэгулярна мадэрнізуецца і ўдасканальваецца. 

IMG_20241017_100734.jpg

IMG_20241017_100857.jpgIMG_20241017_101307.jpg

Штомесяц абласная група па прававым асветы Віцебскай вобласці наведвае горадаўтваральныя прадпрыемствы рэгіёну, гутарыць з працоўнымі калектывамі аб новаўвядзеннях і змяненнях у заканадаўчых актах. Сустрэчы праходзяць у двух фарматах: выступленне членаў рабочай групы і прадастаўленне бясплатнай індывідуальнай кансультацыі работнікам прадпрыемства. У ходзе сустрэчы былі закрануты актуальныя прававыя тэмы. 

Так, напрыклад, пра дадатковы вольны ад працы дзень расказала галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльна-працоўных адносін, заработнай платы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Наталля Хлусевіч.

IMG_20241017_110000.jpg

IMG_20241017_104958.jpg

Пра тое, як пракуратура супрацьстаіць экстрэмізму, праінфармаваў пракурор Міёрскага раёна Андрэй Вяцюгоў.

IMG_20241017_111540.jpg

Галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук расказала аб прававых падставах рэгулявання кантрактнай формы найму.

IMG_20241017_103917.jpg

IMG_20241017_102650.jpg

А на пытанне: што лепш - завяшчанне або дарэнне, адказаў натарыус натарыяльнай канторы Міёрскага раёна Ала Казак.

IMG_20241017_113420.jpg

У завяршэнні сустрэчы работнікі мясакамбіната змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць.