+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

3 кастрычніка 2024

Паважаныя працаўнікі архіваў, ветэраны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём архівіста!


Цяжка пераацаніць ваш уклад у галіну, якая адказвае за папаўненне, захаванне і вывучэнне Нацыянальнага архіўнага фонду Беларусі.

Менавіта вы, архівісты, беражліва захоўваеце і памнажаеце найбагацейшы дакументальны здабытак народа, вас па праве можна назваць захавальнікамі чалавечых лёсаў, адлюстраваных у дакументальных помніках нашага часу. Бо айчынныя архіўныя ўстановы сёння - гэта найбуйнейшыя крыніцы ведаў аб мінулым беларускага народа, якія дазваляюць ацэньваць мінулае, аналізаваць сучаснасць і зірнуць у будучыню. Справа, якой вы сябе прысвяцілі, з'яўляецца найважнейшым складнікам грамадскага і культурнага жыцця краіны. Нашчадкі павінны ўбачыць дакументальнае багацце Беларусі ў поўным аб'ме. Мець магчымасць яго выкарыстання ў навуковых і практычных мэтах.

Жадаем моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця і дабрабыту, удачы ў нялёгкай, але творчай справе на карысць роднай Беларусі!


Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама