Філіял "Папяровая фабрыка "Чырвоная зорка" ААТ "Светлагорскі ЦКК" у Чашніках наведала абласная група па прававой асвеце на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргеем Канапелькам.
Разам з гасцямі ў інфармацыйнай групе прыняла ўдзел намеснік старшыні Чашніцкага райвыканкама Святлана Данілевіч.
Гасцей прымаў дырэктар Аляксандр Свіловіч, які папярэдне пазнаёміў іх з гісторыяй прадпрыемства, тэхналогіямі вытворчасці, узорамі гатовай прадукцыі, расказаў аб перспектывах развіцця.
У сваю чаргу госці расказалі калектыву прадпрыемства аб мэтах і задачах візіту. Азнаёмілі з навэламі заканадаўства.
Напрыклад, аб асноўных змяненнях у працоўным заканадаўстве расказала начальнік упраўлення сацыяльна-працоўных адносін, заработнай платы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Першаненка.
Пра тое, як пракуратура супрацьстаіць экстрэмізму, праінфармаваў начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Кудраўцаў.
З новаўвядзення ў заканадаўстве аб ахове і выкарыстанні зямель работнікаў філіяла пазнаёміла начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Наталля Махонь.
Пасля сустрэчы працаўнікі папяровай фабрыкі змаглі атрымаць адказы на свае надзённыя пытанні.