+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

24 ліпеня 2024

Адбыўся абласны этап агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. У гэтым годзе ён прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі і Года якасці.

Конкурс дае магчымасць прадэманстраваць творчыя здольнасці і таленты ў розных жанрах: вакал, харэаграфія, інструментальная музыка і інш. Згодна з палажэннем конкурсу, паказаць сваё майстэрства могуць не толькі прадстаўнікі юстыцыі, але і члены іх сем'яў.

DSC_3180.JPGDSC_3253.JPGDSC_3256.JPG

Па выніках конкурсу найлепшыя танцоры, спевакі, чытальнікі і музыканты трапяць у паўфінал, які арганізуе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

DSC_3279.JPGDSC_0014.JPG

 Усе прадстаўленыя нумары адрозніваліся арыгінальнасцю і добрым выкананнем. Ацэньвала конкурс кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі - начальнік упраўлення прымусовага выканання Мікіта Разяпаў, загадчык сектара арганізацыйна-кадравай работы Алена Аляксеёнак, галоўны спецыяліст сектара Рэгіна Навасельцава, намеснік начальніка аддзела прымусовага выканання ўпраўлення прымусовага выканання Антон Лашкевіч і галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў.

DSC_3260.JPGDSC_3199.JPG

DSC_0024.JPGDSC_0021.JPGDSC_0030.JPGDSC_3240.JPGDSC_0036.JPG

Пасля прагляду выступленняў члены журы, гледачы падзякавалі ўсім удзельнікам за праяўленыя творчыя здольнасці і пажадалі творчых перамог на маючых адбыцца этапах творчага спаборніцтва.