30-годдзю інстытута Прэзідэнцтва ў Беларусі, пройдзенаму за гэтыя гады нашай рэспублікай шляху і поспехам, дасягнутым на гэтым шляху пад кіраўніцтвам Прэзідэнта, прысвечана галоўная тэма ліпеньскага дня інфармавання "Моцны лідэр - гарант стабільнасці і бяспекі дзяржавы".
Асвятляючы тэму 30-годдзя інстытута Прэзідэнцтва ў рэжыме відэаканферэнцсувязі, загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела ўстановы "Рэдакцыя абласной газеты "Віцебскія весці" Святаслаў Міхайлаў азнаёміў калектыў са знакавымі дасягненнямі і вехамі ў гісторыі суверэннай Беларусі, звярнуўшы ўвагу, што моцны лідэр з'яўляецца гарантам стабільнасці.

- 30-годдзе інстытута Прэзідэнцтва - знамянальная дата, у якой у фокусе часу адлюстравана шмат, а галоўнае - выбар народа і мандат даверу Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, які вызначае лёс развіцця Беларусі. Я ўпэўнены, што наша краіна дзякуючы ягонай палітыцы будзе і надалей заставацца моцнай і незалежнай. Вы бачыце, якая напружаная сітуацыя ў нашых паўднёвых суседзяў, і якія спробы робяць розныя сілы, каб уцягнуць нашу краіну ў канфлікты, а, такім чынам, аслабіць нас. Няма сумнення, што Прэзідэнт са сваёй мудрай палітыкай не дапусціць гэтага і краіна будзе далей развівацца. Але кожны з нас на сваім месцы павінен прыкладаць намаганні. Невыпадкова на Усебеларускім народным сходзе галоўны слоган гучаў "Час выбраў нас!". Ад нашай з вамі працы, адказнасці, адзінства залежыць, ці будзе Беларусь такой жа мірнай краінай, якая ўпэўнена глядзіць у заўтрашні дзень, адстойвае свае традыцыйныя каштоўнасці, дзе захоўваюць і цэняць подзвіг і вялікія заваёвы дзядоў і прадзедаў. Толькі ўсе разам мы здольныя ісці ў нагу з часам, працаваць на карысць і развіццё нашай любой краіны, - выказаў меркаванне Святаслаў Ігаравіч.
Таксама дакладчык асвятліў тэму "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь".

Аб правілах бяспекі пры эксплуатацыі газавага абсталявання расказаў намеснік галоўнага інжынера ПУ "Віцебскгаз" Цімафей Жвікаў.