Сёння пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргея Канапелькі ва ўпраўленні прымусовага выканання адбылася калегія, падчас якой былі падведзены вынікі працы за першае паўгоддзе.
Нарада праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцсувязі пры ўдзеле начальніка галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Сяргея Нікеля. Таксама ў пасяджэнні былі задзейнічаны прадстаўнікі тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання, абласнога эканамічнага суда, Следчага камітэта, УУС і аблпракуратуры.


На пасяджэнні абмеркавалі ключавыя пытанні далейшага развіцця і ўдасканалення работы сістэмы органаў прымусовага выканання, міжведамаснага ўзаемадзеяння.
Заслухаўшы дакладчыкаў, галоўны судовы выканаўца Беларусі падзякаваў калегам за працу і вызначыў прыярытэтныя задачы на перспектыву.
У рамках мерапрыемства былі ўзнагароджаны работнікі органаў прымусовага выканання, якія паказалі найболей высокія вынікі.




У рамках калегіі Сяргей Канапелька прадставіў запрошаным удзельнікам мабільную экспазіцыю "Судовы выканаўца на старонках гісторыі".


Гэта ўнікальны ў Беларусі мабільны і лічбавы комплекс, прызначаны для асветы грамадзян аб прафесіі і службе судовых выканаўцаў з сярэдзіны XVI - пачатку XXI стагоддзяў.
У праекце прадстаўлены шэсць раздзелаў, кожны з якіх падмацаваны QR-кодамі.