Патрыятычны форум "30 гадоў пад знакам якасці", прысвечаны 30-годдзю інстытута Прэзідэнцтва праходзіць сёння ў Віцебску. Пачаўся ён з маштабнага ўрачыстага шэсця, удзельнікамі якога сталі працоўныя калектывы з усёй Віцебшчыны.
Таксама сярод іх прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам Сяргеем Канапелькам.




Галоўнай пляцоўкай патрыятычнага форуму стаў Летні амфітэатр у Віцебску, дзе праходзіць святочны канцэрт з нагоды 30-годдзя інстытута Прэзідэнцтва.