Галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Ганна Свістунова наведала службу "адно акно" Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта.
Мэта маніторынгу - вывучэнне арганізацыі дзейнасці службы "адно акно" рэгіёну і ацэнка выканання дадзеных па выніках працы ў 2023 годзе рэкамендацый.
У ходзе маніторынгу службаў абмяркоўваліся праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у рабоце службы, перспектывы яе развіцця.
Ганна Іванаўна адзначыла, што памяшканні, у якіх размешчана служба "адно акно", адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам, работнікамі службы выконваюцца патрабаванні да дзелавога стылю адзення. Таксама тут палепшаны ўмовы размяшчэння, зроблены касметычны рамонт, абноўлена мэбля, дзверы і г.д.






