Сёння начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька правёў Адзіны дзень інфармавання ў калектыве ААТ "Знамя індустрыялізацыі".
Чэрвеньскі дзень інфармавання праходзіць напярэдадні 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у рамках юбілею з дня пачатку аперацыі "Баграціён". Таму асноўная тэма размовы прысвечана вызваленню Беларусі як фундаменту незалежнасці рэспублікі.
Акрамя таго, у час сустрэчы была закранута і тэма генацыду беларускага народа, захавання гістарычнай памяці.