У 2022 годзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 117, якім карэкціруецца Указ ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".
Назва памятнай даты зменена з "Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны - 22 чэрвеня" на "Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа - 22 чэрвеня".
Указ падрыхтаваны на падставе Закона ад 5 студзеня 2022 года.Аб генацыдзе беларускага народа», у адпаведнасці з якім факты здзяйснення нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фармаваннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд злачынстваў, накіраваных на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа, прызнаныя генацыдам беларускага народа.
На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. У гэтым трагічным спісе Трасцянец, Хатынь, Азарыцкая зона смерці, Чырвоны Бераг. Па няпоўных дадзеных, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінулі каля 1,5 млн чалавек. На тэрыторыі краіны знішчана больш за 9 тыс. населеных пунктаў. Усяго Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара.
2024 праходзіць пад знакам 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да юбілейнай даты прымеркавана шмат мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне павагі да мінулага і сучаснасці нашага народа, захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.