У Віцебску на базе абласнога Дзяржархіва адбыўся семінар для дырэктараў дзяржаўных, гарадскіх і раённых архіваў вобласці па тэме "Аб некаторых пытаннях удасканалення работы архіўных устаноў"
Разгледжаны актуальныя пытанні ў рабоце дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў на сучасным этапе, узаемадзеянне архіўных устаноў з рэгіструючымі органамі. Прагучалі паведамленні па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях і практыкі яе прымянення, уліку выбыцця дакументаў з архіва, запаўненні асноўных і дапаможных уліковых дакументаў у сувязі з гэтым.
У ходзе семінара адбыўся дыялог і абмен думкамі па тэме "Экспертыза каштоўнасці дакументаў па асабовым складзе з улікам змяненняў у заканадаўстве". Кіраўнікі Віцебскага гарадскога Віцебскага, Аршанскага, Шаркаўшчынскага раённых архіваў, Архіва Полацкага раёна і г. Полацка падрыхтавалі інфармацыю аб колькасным і відавым складзе дакументаў гэтай групы за храналагічны перыяд да 1968 года, які знаходзіцца ў архівасховішчах і падлягае экспертызе5 з мэтай прымянення5.
У семінары прынялі ўдзел начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Святлана Жойдзь, яе намеснік Аксана Пашкевіч, галоўны спецыяліст аддзела Ганна Свістунова і загадчык аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва.




