Кожны год у першы дзень лета ўвесь свет адзначае вялікае свята з амаль стогадовай гісторыяй - Дзень абароны дзяцей. Не выключэнне і Рэспубліка Беларусь, важнейшай палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай задачай якой з'яўляецца ўсебаковая гарантаваная абарона дзяржавай і грамадствам дзяцінства і сям'і.
Віншуем усіх са святам і няхай кожнае дзіця адчувае сябе шчаслівым і абароненым!