Сёння ў Беларусі пачынаецца дэкада кібербяспекі, ініцыятарам якой з'яўляецца МУС. Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў накіраваны на павышэнне лічбавай пісьменнасці беларусаў.
ПРаграма дэкады ўключае лекцыі і семінары, на якіх спецыялісты раскажуць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, агучаць практычныя парады, як абараніць сябе ад зламыснікаў і захаваць сродкі падчас ажыццяўлення фінансавых аперацый, адзначылі ў МУС.




Увага супрацоўнікаў будзе сфакусаваная на ўразлівых катэгорыях - пажылыя людзі і дзеці. Непаўналетнім супрацоўнікі нагадаюць правілы паводзін у сацсетках, месэнджарах, а таксама анлайн-гульнях. Аб найбольш распаўсюджаных правапарушэннях падлеткаў у інтэрнеце і адказнасці за такія дзеянні размова пойдзе і на школьных сходах з педагогамі і бацькамі.


У МУС нагадалі, што кожны карыстальнік павінен разумець: выдаліць лічбавыя сляды ў сетцы цалкам немагчыма. Таму беспакаранасць і ананімнасць, якую нібыта абяцаюць арганізатары злачынных схем, - гэта толькі хітрыкі.
Па інфармацыі БЕЛТА