Самае галоўнае, што ёсць у нашым жыцці і жыцці нашых дзяцей, гэта - сям'я. Усё, што мы набываем у сям'і - цеплыня, падтрымка, каханне - застаецца з намі назаўжды.
"Мая сям'я", так называўся конкурс дзіцячых малюнкаў, які ў красавіку гэтага года аб'явіла галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
На суд журы было прадстаўлена больш за 300 творчых дзіцячых работ з усіх куткоў вобласці. Самаму маленькаму ўдзельніку - тры гады. Малюнкі былі выкананы ў розных тэхніках і кожны - гісторыя асобнай сям'і. Юныя мастакі знялі ў карцінах сумесныя паходы на прыроду, у заапарк, па магазінах, паездкі ў іншыя гарады, заняткі спортам, ціхія вечары і дружную працу ў двары, вячоркі за святочным сталом і ля вогнішча і нават любімых хатніх гадаванцаў.
А сёння ў аддзеле загса Віцебскага гарвыканкама адбылося ўрачыстае ўшаноўванне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурса. Віталі прысутных намеснікі начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Таццяна Харушэўская і Мікіта Разяпаў.
Як адзначыла Таццяна Мікалаеўна, членам журы, якое яна ўзначальвала, было няпроста вызначыць лепшага, таму што кожная работа дзіцяці была напоўнена любоўю і цяплом да сваёй сям'і. «Сям'я - гэта аснова грамадства. Менавіта ў ёй фармуюцца звычкі, такія пачуцці як каханне, сяброўства, адказнасць. У сям'і пачынаецца свет кожнага маленькага чалавека, і гэты свет дзеці адлюстравалі ў сваіх працах», - сказала Таццяна Мікалаеўна.
Па выніках галасавання былі вызначаны наступныя пераможцы і прызёры.
Узроставая катэгорыя да 7 гадоў:
1 месца – Паліна Лепешава, (6 гадоў, Гарадок);
2 месца - Кіра Быкава (6 гадоў, аг. Светласельскі, Шумілінскі р-н);
3 месца - Марыя Сяменькова (6 гадоў, Віцебск).
Узроставая катэгорыя ад 7 да 12 гадоў:
1 месца - Леў Ісаеў (7 гадоў, Наваполацк);
2 месца - Ксенія Лушнеўская (12 гадоў, аг. Вайнюнцы, Браслаўскі р-н);
3 месца - Марыя Хіцева (11 гадоў, Шуміліна).
Узроставая катэгорыя ад 12 да 16 гадоў:
1 месца – Паліна Ліпатава (13 гадоў, аг. Юнькі, Пастаўскі р-н);
2 месца - Ева Бейнар (15 гадоў, аг. Опса, Браслаўскі р-н);
3 месца - Яўгенія Несцяровіч, (14 гадоў, Паставы).
Пераможцам і прызёрам уручаны дыпломы і памятныя сувеніры, аднак тым дзецям, якія па аб'ектыўных прычынах не змаглі прыняць удзел у цырымоніі, узнагароды будуць уручаны па месцы жыхарства, прадстаўнікамі мясцовай улады.
Таксама ў гэты дзень асобнымі сертыфікатамі адзначаны дзеці супрацоўнікаў устаноў і арганізацый сферы юстыцыі - тэрытарыяльных ВПІ, загсаў, натарыята.
Святочнае мерапрыемства прайшло пры падтрымцы аддзела загса Віцебскага гарвыканкама і Народнага тэатра гульні ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск”, кіраўніку якога - Але Яўгенаўне Лукашэнка галоўнае ўпраўленне юстыцыі выказвае асаблівую падзяку.