Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь - галоўная тэма сустрэчы.
Спікерам мерапрыемства выступіў загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела ўстановы “Рэдакцыя абласной газеты “Витебские вести” Святаслаў Міхайлаў. Ён нагадаў прысутным, што VII Усебеларускі народны сход праходзіў 24-25 красавіка ў Мінску і сёлета ўпершыню набыў канстытуцыйны статус. Дзякуючы гэтаму сёння яно вызначае асноўныя курсы ўнутранай і знешняй палітыкі ў краіне, становіцца ахоўным буферам ад магчымых небяспечных працэсаў, якія ідуць уразрэз з інтарэсамі грамадства і дзяржавы.
Таксама ў рамках заняткаў па службовай падрыхтоўцы асноўны дакладчык выступіў на тэмы "Дзень Перамогі і "Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь".
Мерапрыемства прайшло ў рэжыме відэаканферэнцсувязі з удзелам прадстаўнікоў тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання.