Сёння беларусы адзначаюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Эталон герба і Палажэнне аб флагу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 1995 года па выніках праведзенага 14 мая 1995 года рэспубліканскага рэферэндуму.