У галоўным упраўленні юстыцыі сёння ўшаноўвалі ветэрана працы Галіну Фёдараўну Груздзеву, якая адзначае сваё 75-годдзе. У кабінеце ў намесніка начальніка адбылося ўрачыстае мерапрыемства. У адрас імянінніцы прагучала нямала цёплых слоў і шчырых віншаванняў.
Віншуючы з днём нараджэння і ўручаючы Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, Марына Фёдараўна адзначыла, што Г.Ф. Груздзева практычна ўсю сваю працоўную дзейнасць прысвяціла органам юстыцыі, а гэта больш за 30 гадоў. Была яна сакратаром судовага пасяджэння і судовым выканаўцам, аднак да выхаду ў адстаўку доўгі час працавала вядучым спецыялістам па судовай статыстыцы і спецработе аддзела аргазабеспячэння дзейнасці судоў галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама. Яна адрознівалася высокай адказнасцю і патрабавальнасцю ў рабоце, вяла актыўную грамадскую дзейнасць, з'яўлялася членам прафкама, удзяляла ўвагу стажыроўцы маладых суддзяў і навучанню загадчыкаў канцылярый правільнаму складанню справаздачнасці, праводзіла заняткі.
За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці неаднаразова заахвочвалася кіраўніцтвам упраўлення юстыцыі, аблвыканкамам, Міністэрствам юстыцыі, узнагароджана медалямі «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Ленина», «Ветеран труда». Неаднаразова яе імя заносілася на Дошку Гонару галоўнага ўпраўлення юстыцыі.
Свае віншаванні імянінніцы выказалі і былыя калегі, ветэраны юстыцыі на чале са старшынёй пярвічнай арганізацыі Віктарам Праннікам. Яны не толькі пажадалі ёй моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, сямейнага шчасця, дабрабыту, але і падзякавалі за актыўны ўдзел у ветэранскім руху, бо Галіна Груздзева з'яўляецца кантралёрам пяршоўкі.
Галіна Фёдараўна выступіла з словамі ўдзячнасці ў адказ, успомніла свой жыццёвы і працоўны шлях. А зараз, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, практычна ўвесь свой час жанчына прысвячае сям'і каханага сына Аляксандра і жыццю на дачы.