+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

8 мая 2024

Актывісты галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і тэрытарыяльных ВПІ ў рамках патрыятычнай акцыі "Мы - памятаем!" працягваюць добраўпарадкоўваць помнікі воінскай славы, адзіночныя і брацкія магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, асобныя воінскія ўчасткі, а таксама месцы пахавання грамадзянскага насельніцтва, якое загінула ад рук фашыстаў.

На гэты раз лакацыяй высадкі працоўнага дэсанту з ліку работнікаў ВПІ Першамайскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Віцебска стала брацкая магіла ў аграгарадку Вароны Віцебскага раёна. Тут на мемарыяльных плітах высечаны імёны больш як 7 тысяч савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях з фашыстамі за вызваленне Прыдзвінскага краю. Каб урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Вялікай Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі, прайшлі на высокім узроўні, прадстаўнікі АПІ папрацавалі грунтоўна: зачышчалі, шпатлявалі, фарбавалі, падмяталі і выграбалі смецце, якое назапасілася на мемарыяле за зіму.

изображение_viber_2024-04-29_11-17-29-187.jpgизображение_viber_2024-04-29_11-15-47-226.jpgизображение_viber_2024-04-29_11-17-30-607.jpgМалюнак_viber_2024-05-07_11-23-58-507.jpgизображение_viber_2024-05-07_11-24-11-496.jpg

«Напэўна мясцовыя жыхары, школьнікі і сваякі тых, хто тут пахаваны не аднойчы прыйдуць да помніка, над добраўпарадкаваннем якога мы працавалі, каб падзякаваць загінуўшым абаронцам за мірнае неба над галавой, ушанаваць хвілінай маўчання. Іх подзвіг нельга забываць», - сказала начальнік ВПІ Першамайскага раёна г. Віцебска Вера Аліхвер.

Працягнулася добраўпарадкаванне месцаў пахавання ахвяр Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі гарпасёлка Сураж. Тут свой пасільны ўклад унеслі работнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама. Помнікі пачысцілі і пафарбавалі, значна абнавілі, ачысцілі прылеглую да іх тэрыторыю.

6a7f05be-c7a6-4aa1-bfa9-6ad3cb75eedf.jpg173a3f20-6bb2-4462-a8f1-3bb197ecd11a.jpg09ca583a-a1db-48a5-90c5-3e00e0b1a063.jpg14486bb5-4503-4dfa-8ef8-1d1c82e45e3f.jpg

«Гэтая акцыя — даніна памяці цяперашняга пакалення беларусаў продкам, якія вызвалілі нашу Радзіму і Еўропу ад фашызму. Гэта пасільны ўклад працаўнікоў абласной юстыцыі ў захаванне агульнай гісторыі, - падзялілася загадчык сектара аргкадравай працы галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Алена Аляксеёнак. - Мы павінны памятаць, якую высокую цану заплаціў наш народ за мірную будучыню сваіх нашчадкаў. Прыемна адзначыць, што гэтая акцыя, як і летась, знайшла жывы водгук сярод усіх працаўнікоў абласнога ведамства і закране практычна ўсе куткі рэгіёна».

Навялі парадак на брацкай магіле, размешчанай паблізу аграгарадка Захарнічы (Янкава) Полацкага раёна работнікі ВПІ г. Наваполацка.

изображение_viber_2024-05-03_15-30-14-935.jpgизображение_viber_2024-05-03_15-30-14-431.jpg

Супрацоўнікамі аддзела прымусовага выканання Чыгуначнага раёна г. Віцебска правялі добраўпарадкаванне магілы невядомага савецкага салдата, размешчаную ў п. Доўжа (Віцебскі ра.ён).

Малюнак_viber_2024-05-06_14-51-56-006.jpgМалюнак_viber_2024-05-06_14-54-29-340.jpg

Добраўпарадкавана воінскае пахаванне на цывільных могілках па вуліцы Пралетарскай у горадзе Орша сіламі работнікаў мясцовага аддзела прымусовага выканання.

Малюнак_viber_2024-05-07_09-34-28-630.jpgМалюнак_viber_2024-05-07_09-34-39-138.jpgизображение_viber_2024-05-07_09-34-15-655.jpg

Работы па навядзенні парадку на брацкай магіле ў Глыбокім, дзе пахаваны 4500 чалавек яўрэйскай і іншых нацыянальнасцей правялі прадстаўнікі Глыбоцкага міжрайаддзела прымусовага выканання.

Малюнак_viber_2024-05-08_12-39-25-808.jpgизображение_viber_2024-05-08_12-39-24-940.jpgизображение_viber_2024-05-08_12-39-24-521.jpg

Удзел у эстафеце патрыятычнай акцыі прынялі і супрацоўнікі Полацкага міжраённага ВПІ. Яны акультурылі воінскае пахаванне, размешчанае ў в. Конюхава Расонскага раёна.

изображение_viber_2024-05-07_11-24-17-314.jpgизображение_viber_2024-05-07_11-24-13-985.jpg

"Удзельнічаючы ў падобных акцыях, мы захоўваем памяць аб людзях, якія падарылі нам мірнае неба над галавой і наша падзяка бязмерная", – лічаць работнікі МАПІ.