Напярэдадні Дня Перамогі і ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама адбыўся прэм'ерны паказ дакументальнага фільма "Вызваленне", прысвечанага вызваленню гарадоў Беларусі ад нямецка-фашысцкіх.
Фільм створаны пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве. Кінахроніка апавядае аб вызваленні гарадоў Беларусі. Фільм заснаваны на ўнікальных архіўных матэрыялах, уключаючы кадры кінахронікі, якія раней не выкарыстоўваліся і не публікаваліся.
Аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» і ўнікальным спецыялізаваным архіве БДАКФФД перад дэманстрацыяй фільма распавяла загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Дзяржархіва Віцебскай вобласці Алена Бондарава.


