+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

3 мая 2024

Група Віцебскага аблвыканкама па каардынацыі і выкананні плана мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян сустрэлася з калектывам УП "Полацкія напіткі і канцэнтраты".

Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Сяргей Канапелька, дырэктар Віцебскага рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Ларыса Дарогава, метадыст натарыяльнай палаты Віцебскай вобласці Вольга Пятрова, кіраўнік спраў - начальнік упраўлення справамі Мікалай Ільюшонак, дырэктар прадпрыемства Сяргей Куксаў і іншыя.

DSC_1678.JPG

У час сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя прававыя пытанні.

DSC_1693.JPGDSC_1663.JPG

З тэмай аб супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам выступіў намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў абласной пракуратуры Андрэй Нізюлька. Гэтыя два паняцці, нажаль, у апошні час усё гушчару на слыху. Правакацыі беспарадкаў, тэрарыстычныя акцыі, грамадзянскае непадпарадкаванне, прыхільнасць да крайніх і радыкальных поглядаў і метадаў дзеянняў…

Усе формы тэрарызму і экстрэмізму аднолькава небяспечныя. А з развіццём сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій сталі сапраўднай пагрозай для грамадства. Прадстаўнік пракуратуры распавёў калектыву аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму ў краіне, асобна спыніўся на пытанні распаўсюджвання, вырабу, захоўвання інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці і аб адказнасці за парушэнне адпаведнага заканадаўства.

DSC_1703.JPG

Намеснік старшыні абласной калегіі адвакатаў Вера Шлома расказала прысутным аб падзеле маёмасці і галоўных аспектах гэтага пытання.

DSC_1711.JPGDSC_1675.JPG

З навінамі ў зямельным заканадаўстве пазнаёміла начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама Наталля Махонь.

Жадаючыя маглі задаць правазнаўцам пытанні, якія цікавяць, атрымаць на іх кампетэнтныя адказы.

Для гасцей арганізавалі невялікую экскурсію па прадпрыемстве, якое эфектыўна працуе на рынку харчовай прамысловасці з 1968 года.
DSC_1755.JPGDSC_1778.JPGDSC_1790.JPG