У Полацку прайшоў абласны семінар, на якім абмеркавалі актуальныя пытанні дзейнасці службаў "адно акно", у тым ліку шляхі ўдасканалення працы, каб значна павысіць якасць забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва. Адбылося пасяджэнне на базе кадэцкага вучылішча. Арганізатарам выступіла галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

Удзел у семінары прынялі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Марына Быкава, галоўны спецыяліст аддзела дзяржрэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Ганна Свістунова, спецыяліст 2-й катэгорыі аддзела электроннай камерцыі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства. работнікі службаў "адно акно" Віцебскай вобласці. Некаторыя з іх, а таксама заяўленыя лектары далучыліся да анлайнтрансляцыі мерапрыемства.

Стартаваў семінар з прывітальнага слова Марыны Фёдараўны, якая адзначыла актуальнасць сустрэчы на полацкай зямлі, бо вопыт мясцовай службы заслугоўвае ўвагі. Падрабязней пра дзейнасць службы «адно акно» Полацкага райвыканкама распавялі кіраўнік спраў Мікалай Ільюшонак і начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Марына Усціновіч.


У рамках семінара таксама было абмеркавана пытанне ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных пунктамі 1.13 і 1.14 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200. Асноўным спікерам па дадзенай тэме выступіла галоўны спецыяліст жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Наталля Базылёва.



Аб актуальных пытаннях праграмнага комплексу "Адно акно" расказала Вольга Малашка. Акрамя таго, у час практычных заняткаў Вольга Уладзіміраўна прадэманстравала работнікам службы асаблівасці выкарыстання праграмнага комплексу пры ажыццяўленні адмінпрацэдур.



У рамках семінара адбылася экскурсіяй па музеі, размешчаным у будынку кадэцкага вучылішча. У ліку іншага тут удзельнікі пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай выпускніку, Герою Беларусі лётчыку гвардыі лейтэнанту Мікіце Куканенку.