+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

20 красавіка 2024

Сёння ў нашай краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Да яго далучыліся і прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, у тым ліку начальнік Сяргей Канапелька і яго намеснік Мікіта Разяпаў.

Яны былі занятыя на галоўным аб'екце горада - дзіцячай дашкольнай установе, сумешчанай з блокам пачатковых класаў у мікрараёне Білева-3 у Віцебску.

изображение_viber_2024-04-22_10-49-35-696.jpgизображение_viber_2024-04-22_10-47-40-620.jpg

Працоўны дэсант з ліку работнікаў дзяржслужбы ўстанаўлівалі малыя архітэктурныя формы, ушчыльнялі грунт, высаджвалі туі.

Дарэчы, суботнік праводзіцца на добраахвотнай аснове. У гэты дзень беларусы будуць добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан аб'екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама суботнік праводзіцца на працоўных месцах.

***

Да рэспубліканскага суботніка далучыліся і прадстаўнікі органаў прымусовага выканання Віцебшчыны.

изображение_viber_2024-04-22_10-47-40-846.jpgизображение_viber_2024-04-22_10-47-40-656.jpg

Па прыкладзе ўпраўлення прымусовага выканання да навядзення парадку на месцах і прылеглай да адміністрацыйных будынкаў тэрыторыі прыступілі работнікі тэрытарыяльных ВПІ.

изображение_viber_2024-04-22_10-47-40-639.jpgизображение_viber_2024-04-22_10-47-40-910.jpgизображение_viber_2024-04-22_10-47-40-871.jpgизображение_viber_2024-04-22_10-47-40-933.jpgизображение_viber_2024-04-22_10-56-43-375.jpg

Добры настрой і свежае паветра, безумоўна, дапамагалі ў працы. А вынік не прымусіў сябе чакаць: бездакорны парадак у кабінетах і вакол адмінбудынкаў.

- Рэспубліканскі суботнік - гэта выдатная магчымасць кожнага грамадзяніна ўнесці свой пасільны ўклад у навядзенне парадку на той ці іншай тэрыторыі, - лічаць судовыя выканаўцы Віцебскай вобласці.