+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

16 красавіка 2024

У галоўным упраўленні юстыцыі ёсць добрая традыцыя, усіх работнікаў, якія пайшлі на заслужаны адпачынак, віншаваць з юбілейнымі датамі. Вось і сёння ў галоўным упраўленні юстыцыі адбылося ўрачыстае ўшаноўванне ветэрана, былога намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Ірыны Мікалаеўны Максімавай, жанчына адзначае 75-ты дзень нараджэння.

У канферэнцзале сабраліся шматлікія госці: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Марына Быкава, старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі Віктар Праннік, старшыня абласной натарыяльнай палаты Таццяна Маскіна, лідэр першаснай арганізацыі ветэранаў аблвыканкама Зоя Крот, прадстаўнікі органаў загса, былыя калегі.

Як і належыць імянінніцы, Ірына Мікалаеўна, гасцінна прывітала ўсіх прысутных і была рада іх увазе.

Госці павіншавалі жанчыну з высакароднай датай, уручылі ёй кветкі, падарункі, а таксама выказалі словы падзякі за шматгадовую і добрасумленную працу.

DSC_1446.JPG

«Мы шчыра рады сустрэчы з вамі з такой прыемнай нагоды, — адзначыла, віншуючы імянінніцу і ўручаючы ёй Ганаровыя граматы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і галоўнага ўпраўлення юстыцыі Марына Фёдараўна. - Памятаем вашыя заслугі і вельмі ганарымся, што нам давялося з Вамі працаваць і пераймаць у Вас бясцэнны вопыт. Ваша меркаванне было непарушнай апорай для шматлікіх працаўнікоў. Заставайцеся і надалей такой жа энергічнай і жыццярадаснай!».

DSC_1513.JPGDSC_1506.JPG

Віншавальны адрас ад асобы ўсіх ветэранаў пяршоўкі зачытаў Віктар Віктаравіч і адзначыў, што працаваць з Ірынай Мікалаеўнай было заўсёды прыемна. Яна поўнасцю аддавалася любімай справе, з'яўлялася прыкладам працавітасці, была патрабавальным, прынцыповым і справядлівым кіраўніком. Вялікую ўвагу ўдзяляла грамадскай дзейнасці, прасоўвала жаночы рух у Віцебскай вобласці, зараз актыўна прымае ўдзел у ветэранскім жыцці.

DSC_1575.JPG

Напрыканцы сустрэчы Ірына Мікалаеўна падзякавала ўсім за цёплыя і шчырыя віншаванні: «Столькі ўсяго прыемнага сказана! Усім удзячная за віншаванні, за тое, што адгукнуліся на запрашэнне. Мне пашанцавала, што ў жыцці мне трапляюцца толькі добрыя людзі, з якімі заўсёды было прыемна працаваць, сябраваць, размаўляць. Спадзяюся, што гэта працягнецца яшчэ доўгія гады».


Моманты віншаванняў

DSC_1478.JPGDSC_1481.JPGDSC_1493.JPGDSC_1544.JPGDSC_1551.JPGDSC_1570.JPG