+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

2 красавіка 2024

Штогадовы ўдзел работнікаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ў пасадцы лесу стаў ужо добрай традыцыяй.

На гэты раз калектыў на чале з начальнікам Сяргеем Канапелькам, а таксама актывісты пярвічкі БРСМ прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Аднавім лясы разам!", якая на гэты раз прысвечана Году якасці. Яны саджалі лес на тэрыторыі Асіноўскага лясніцтва. На плошчы амаль 1 гектар высаджана каля дзвюх тысяч сеянцаў хвоі.

Як адзначаюць у лясніцтве, да лесааднаўлення варта прыступаць, як толькі надвор'е дазваляе саджаць сеянцы, - з ранняй вясны. Як і аграрыям, лесаводам у гэты час важна ўхапіць максімум вільгаці ў глебе. Тады і сеянцы лепш чапляюцца каранямі за зямлю, і людзям працаваць лягчэй.

Прадстаўнікі абласной юстыцыі выказалі спадзяванне, што маленькія дрэвы прыжывуцца і праз некалькі гадоў тут будзе шумець прыгожы хвойны лес.

msg1348361048-18106.jpgmsg1348361048-18102.jpga2368e8b-6c2d-46ea-9a92-5cdde672301c.jpg486e4d64-c673-48b6-88ae-a7ba828c5099.jpg3d9363d5-d671-49f9-b705-46507c24227a.jpgc59c2b1d-85f5-40c8-89c3-519a4bbebf26.jpgmsg1348361048-18104.jpg4d65a3cd-cf1b-40ea-a71d-6e756abf1475.jpg6bbf7627-c12c-4a7d-ad13-55a9dd582b91.jpg