У рамках святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Віцебску прайшоў аўтапрабег "За адзіную Беларусь". Удзел у ім прынялі работнікі абласнога дзяржархіва.
Мерапрыемства пачалося ля воінскага пахавання па вуліцы Цітова. Тут жа адбылася акцыя «Праспяваем гімн разам». Пасля мітынгу і ўскладання кветак аўтакалона праехала па вуліцах абласнога цэнтра. Яе шлях праходзіў праз аб'екты, якія будаваліся і адчыняліся пад эгідай кіраўніка дзяржавы. Сярод іх - злучальны вуліцы Цітова і Касманаўтаў Полацкі пуцеправод, Лядовы палац, Цэнтр па скачках на батуце, Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, Летні амфітэатр - галоўная пляцоўка міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар".
Таксама на працягу дня для работнікаў архіва і наведвальнікаў чытальных залаў была арганізавана дэманстрацыя фільма "30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", падрыхтаванага Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартаментам па архівах і справаводстве, БДАКФФД.

