Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама віншуе калег, ветэранаў юстыцыі і жыхароў Віцебшчыны з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага - гэта дзень, калі мы выказваем усеагульную гатоўнасць адстойваць інтарэсы краіны, берагчы мірнае жыццё на зямлі, ахоўваць спакой блізкіх.
Любоў да сваёй Радзімы, прыхільнасць яе ідэалам, шчырасць, смеласць, чысціня душэўных парываў - вось якасці ўласцівыя сапраўдным абаронцам Айчыны.
Прыміце пажаданні здароўя, сіл і запасаў энергіі для працягу працы на карысць краіны.