+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

16 лютага 2024

Сёння група па прававой асвеце Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргеем Канапелькам пабывала на «Савушкін-Орша».

Сустракаючы гасцей, дырэктар кампаніі Андрэй Мшар расказаў, што завод з'яўляецца філіялам найбуйнейшай у Беларусі малочнай кампаніі "Савушкін прадукт". Прадпрыемства абсталяванае па апошнім слове тэхнікі. Тут выпускаюць свежыя папулярныя ў насельніцтва сыры пад брэндам "Sveza". Правёўшы невялікую азнаямленчую экскурсію па прадпрыемстве, сустрэча працягнулася ў канферэнц-зале.

изображение_viber_2024-02-16_11-39-11-907.jpgизображение_viber_2024-02-16_11-38-26-010.jpg

Прадставіўшы членаў групы, Сяргей Пятровіч расказаў аб мэтах візіту. Ён звярнуў увагу, што такія сустрэчы праводзяцца ў рамках плана мерапрыемстваў па прававой асвеце і садзейнічаюць павышэнню даступнасці прававой дапамогі для насельніцтва.

На тэму выбарчай кампаніі 2024 года выступіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю і ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Анатоль Гуцуляк.

изображение_viber_2024-02-16_11-37-12-531.jpg

Пра новаўвядзенні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь - 2024 распавяла галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук.

изображение_viber_2024-02-16_11-56-15-747.jpg

Разабрацца ў нюансах абноўленага зямельнага заканадаўства калектыву дапамагла начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама Наталля Махонь.

изображение_viber_2024-02-16_12-24-47-966.jpg

Традыцыйна ў ходзе мерапрыемства ўсе жадаючыя работнікі "Савушкін-Орша" змаглі атрымаць кваліфікаваную кансультацыю вопытных спецыялістаў розных галін права, у тым ліку натарыусаў і адвакатаў, судовых выканаўцаў.