У рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» прадстаўляе віртуальную выставу «Доўгія вёрсты вайны».
У выставе выкарыстаны фатаграфіі і матэрыялы з фотаальбома «Успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны-ветэранаў 247-га гвардзейскага стралковага ордэна Суворава палка, 84-ай гвардзейскай стралковай Карачэўскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі, 11-ай (16) гвардзейскай архіўпадпалкоўнікам у адстаўцы Фурманам Андрэем Лук'яновічам, удзельнікам абарончых баёў.
Фотаальбом уключае 145 фатаграфій, 70 успамінаў, якія адлюстроўваюць подзвігі абаронцаў Радзімы і падзей у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.
Адгрымелі даўно залпы нашых гармат,
А ў варонцы ад бомбы трава-мурава...
Але вайну не забылі суровыя людзі
І смяюцца скрозь слёзы,
Бо памяць жывая!
Яны памятаюць паходы і далёкія краіны,
І простыя, ад сэрца, народа словы.
Памятаюць твары сяброў, якія сыходзілі так рана.
Іх словы і ўсмешкі - Бо памяць жывая!
Яны памятаюць вясну 45-га года…
Закруцілася ад шчасця тады галава!
Не пазналі яе тыя, што гінулі ў паходах,
Але ўсё памятаюць сябры іхнія,
Бо памяць жывая!
Гэтая памяць з каранямі сыходзіць усё глыбей,
І шуміць на галінах, зелянеючы, лістота…
Яе часу бег ніколі не заглушыць!
Бо душа маладая,
Пакуль памяць жывая!
З.Чабатарова