Упраўленне прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама сумесна з сацыяльна-педагагічным цэнтрам Кастрычніцкага раёна г. Віцебска ініцыявалі прафілактычную сустрэчу з падлеткамі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі аддзела ўнутраных спраў.
Мерапрыемства "Прававая пісьменнасць непаўналетніх" прайшло на базе сярэдняй школы №28 г. Віцебска імя А.С. Зяньковай. Удзел у ім узялі больш за 50 падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў, якія прыцягваліся да адказнасці за ўчыненае правапарушэнне.


Начальнік упраўлення прымусовага выканання Мікіта Разяпаў правёў працу па растлумачэнні заканадаўства і наступствах яго невыканання, а таксама аб адказнасці бацькоў, якія павінны клапаціцца і дапамагаць дзецям спраўляцца з цяжкасцямі. «Падлеткавы ўзрост - пераломны і складаны этап у жыцці. У гэты перыяд у юнакоў і дзяўчат узмацняецца жаданне быць незалежным ад іншых, што выяўляецца ў паводзінах, лічыць Мікіта Фанілевіч. - Акрамя таго, кожнае злачынства або правапарушэнне, здзейсненае падлеткам, - гэта парушэнне дзіцяча-бацькоўскіх адносін. За дзіцем-злачынцам заўсёды стаіць няпростая сямейная гісторыя. Таму вельмі важна своечасова ўбачыць і зразумець, што адбываецца з падлеткам і як яму дапамагчы. Не павінны заставацца ў баку ад праблем дзяцей прадстаўнікі органаў прафілактыкі, установы адукацыі». Прадстаўнік абласной юстыцыі прадэманстраваў рабятам відэаролік, які наглядна апісвае сітуацыю чалавека, які спатыкнуўся, але стаў на шлях выпраўлення.



Таксама на сустрэчу з падлеткамі прыйшлі прадстаўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна г.Віцебска, клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, РК ГА "БРСМ". У ходзе гутаркі былі закрануты тэмы паводзін дзяцей у пазаўрочны час, недапушчэння ўжывання алкаголю, наркатычных рэчываў.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Мікіта Разяпаў выказаў надзею, што атрыманая падчас мерапрыемства інфармацыя дапаможа падлеткам арыентавацца ў прававым полі і больш не рабіць правіннасці.