Сёння адбылося пашыранае пасяджэнне Савета натарыусаў Віцебскай натарыяльнай акругі.
Удзел у ім прынялі намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Староўойтаў, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Таццяна Харушэўская, старшыня абласнога суда Аляксандр Федзюкевіч.
У ходзе мерапрыемства падведзены вынікі работы натарыяльнай супольнасці Віцебскага рэгіёну за 2023 год, прааналізаваны вынікі дысцыплінарнай практыкі і правядзення маніторынгаў захавання натарыусамі заканадаўства аб натарыяце.
У сваім выступленні Мікалай Старавойтаў адзначыў, што 2024 год - гэта Год якасці, а значыць ад вынікаў работы кожнага натарыуса залежыць дасягненне агульнага поспеху. Высокая кваліфікацыя - адна з найважнейшых умоў якаснага натарыяльнага абслугоўвання.
Кіраўнік падкрэсліў важнасць удзелу кожнага натарыуса ў маючай адбыцца выбарчай кампаніі.
У выступленні таксама звернута ўвага натарыусаў на няўхільнае выкананне Правілаў прафесійнай этыкі натарыуса ў працоўны час і па-за службовай дзейнасцю. "Кожны натарыус павінен суадносіць з этычнымі нормамі свае ўчынкі і не дапускаць дзеянняў, якія ганьбяць высокае званне натарыуса", - падкрэсліў намеснік Міністра.
Ён звярнуў увагу на неабходнасць далейшай сістэмнай работы, накіраванай на ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць натарыята.
Мікалай Старавойтаў нагадаў, што 5 студзеня 2024 года прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці", якім уносяцца істотныя змяненні ў сферу натарыяльнай дзейнасці. Пасля ўступлення Закона ў сілу, а менавіта з 11 ліпеня, натарыусы будуць здзяйсняць выдалена 11 відаў натарыяльных дзеянняў. Узаемадзеянне паміж натарыусам і зацікаўленай асобай будзе ажыццяўляцца па пошце або праз электронны партал Беларускай натарыяльнай палаты.