30 лістапада Міністэрствам юстыцыі адзначаны лепшыя службы "адно акно" мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па выніках 2023 года.
З улікам вынікаў маніторынгаў і аналізу дзейнасці службаў "адно акно" Падзякамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за эфектыўную арганізацыю работы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і канструктыўнае ўзаемадзеянне па пытаннях удасканалення работы службаў "адно акно" ўзнагароджаны ў тым ліку службы "адно акно" Талачынскага райвыканкама і Наваполацкага.
Першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава падкрэсліла, што службы з'яўляюцца фарпостам ва ўзаемаадносінах грамадзяніна і органаў дзяржаўнай улады на мясцовым узроўні. У сувязі з гэтым несумненна, што імідж дзяржаўнага органа залежыць ад таго, наколькі аператыўна, якасна і камфортна зацікаўленай асобе аказана дзяржаўная паслуга.