Сёння Віцебскую вобласць наведаў намеснік Міністра юстыцыі Дзмітрый Касцюкевіч. Графік яго быў насычаны ўрачыстымі імпрэзамі.
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ён наведаў Талачынскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. З нядаўняга часу Міністэрства ўзяло шэфства над дзяржустановай, у якой дзеці з рознымі псіха-фізічнымі асаблівасцямі маюць магчымасць атрымаць спецыяльную адукацыю, бачыць свет па-за домам.
Дзмітрыя Алегавіча, а таксама галоўнага рэдактара часопіса «Юстыцыя Беларусі» Святлану Сушкіну, якая прыбыла разам з ім, гасцінна сустрэлі і правялі невялікую азнаямленчую экскурсію па кабінетах і залах. Дырэктар цэнтра Ганна Гапеева расказала, што ва ўстанове дзеці да 0 да 18 гадоў могуць прайсці дыягнастычнае абследаванне, каб вызначыць праблемы ў развіцці і атрымаць аптымальныя формы і віды карэкцыйнай дапамогі ад спецыялістаў.
Сустрэча працягнулася ля прыгожай ёлкі. Тут для гасцей адбыўся навагодні паказ з песнямі, карагодамі, конкурсамі, удзел у якім прымалі падапечныя цэнтры. Дзмітрый Касцюкевіч падзякаваў хлопчыкам і дзяўчынкам і іх педагогам за выдатна падрыхтаванае святочнае мерапрыемства, дапамогу, якую аказваюць дзецям, павіншаваў усіх з надыходзячым Новым годам, Калядамі і пажадаў здзяйснення самых запаветных жаданняў. Ад Міністэрства юстыцыі ён перадаў цэнтру 4 планшэт і салодкія падарункі дзеткам ад КФ «Камунарка».
Таксама ў гэты дзень Зміцер Касцюкевіч прыняў удзел ва ўрачыстай рэгістрацыі 100-га дзіцяці, якая прайшла ў аддзеле загса Талачынскага райвыканкама.

Дачушка Ева нарадзілася ў сям'і Сяргея і Кацярыны Крачкоўскіх. Для бацькоў гэта стала трэцяе дзіця, таксама яны выхоўваюць дваіх старэйшых дачок Аляксандру і Дарыну.
Віншуючы шчаслівых бацькоў з цудоўнай сямейнай падзеяй, намеснік міністра адзначыў, што свет без дзяцей — гэта свет без будучыні. Нараджэнне дзіцяці - выдатны і хвалюючы момант у гісторыі любой сям'і. Дзеці - працяг роду, апора ў старасці. Яны прыносяць у хату радасць і шчасце, напаўняюць жыццё бацькоў цеплынёй і святлом. Дзмітрый Алегавіч уручыў мужам Крачкоўскім пасведчанне аб нараджэнні іх дачкі Евы і пажадаў малой быць шчаслівай і жыццярадаснай, радаваць бацькоў сваімі перамогамі і дасягненнямі, вырасці дастойным грамадзянінам нашай Радзімы і гонарам Талачынскага краю.
Да віншаванняў падключыліся кіраўнік спраў райвыканкама Сняжана Ляховіч, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна, прафсаюза, калегі.
У рамках працоўнага візіту Зміцер Касцюкевіч азнаёміўся з умовамі размяшчэння ведамасных аб'ектаў.