Навучальны год у самым разгары і прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі працягваюць прафарыентацыйныя сустрэчы са школьнікамі. На гэты раз у госці да старшакласнікаў з прававых класаў СШ №17 ім. І.Р. Бумагіна і СШ №7 г. Віцебска наведалася галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў Ганна Свістунова.
У рамках сустрэч Ганна Іванаўна расказала аб сваёй прафесіі і што ўваходзіць у яе прафесійныя абавязкі. Так, школьнікі даведаліся пра асаблівасці і спецыфіку нарматворчага працэсу і правапрымянення. Таксама яна расказала хлопцам пра свой выбар, як і ў якую ВНУ паступала, як праходзіла яе прафесійнае станаўленне. Дзяўчынкі і хлапчукі задавалі пытанні і цікавіліся літаральна ўсім: як патрапіць у органы юстыцыі да апошніх змен у заканадаўстве.
Падводзячы вынікі сустрэч, Ганна Свістунова адзначыла: «Акрамя пашырэння кругагляду, наша задача пазнаёміць будучых выпускнікоў з дзейнасцю галоўнага ўпраўлення юстыцыі ў цэлым і па асобных напрамках. І такія сустрэчы дапамагаюць старшакласнікам па-іншаму зірнуць на свет прававых прафесій і зрабіць свой выбар».
Акрамя таго, у рамках прававога выхавання і асветы, Ганна Іванаўна разам з дзецьмі і педагогамі абмеркавалі электаральную кампанію, якая мае адбыцца — адзіны дзень галасавання, пагаварылі пра новаўвядзенні і асаблівасці «Выбараў - 2024». Прадстаўнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі звярнула ўвагу моладзі на забарону вынасу выдадзенага бюлетэня за межы памяшкання для галасавання, ажыццяўлення фота- і відэаздымкі запоўненага бюлетэня, адзначыўшы, што таямніца волевыяўлення на выбарах - прынцып, які замацаваны ў Канстытуцыі. Распавяла, у чым заключаецца работа дэпутата, аб важнасці фарміравання патрыятычнай грамадзянскай пазіцыі, аб павышэнні ролі моладзі ў вырашэнні розных жыццёвых пытанняў, у тым ліку і важнасці ў галасаванні.