З мэтай павышэння ўзроўню прававой свядомасці, прававой культуры грамадзян і фарміравання павагі да закона Віцебская абласная група па прававой асвеце прадаўжае рэалізацыю плана мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян у 2021-2025 гадах, зацверджанага пастановай урада ад 24 лютага 2021 года нумар 107. На гэты раз члены групы на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргеем Канапелькам пабывалі ў гарпасёлку Бягомль і сустрэліся з калектывам ААТ "Завод "Ветразь".
Прадпрыемства горадаўтваральнае, займаецца выпускам электрамеханічных прыбораў для ліфтаў, спажывецкіх тавараў, металарукава розных дыяметраў, метызную прадукцыю (цвікі, стропы для кранаў), упаковачную і інш. Геаграфія паставак пастаянна пашыраецца. Прадпрыемства працуе прыбыткова, у яго ёсць абаротныя сродкі, якія ўкладваюць у далейшае развіццё.
Пра гэта і многае іншае членам прававой групы расказаў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Анатоль Сіўко. Для гасцей ён арганізаваў невялікую азнаямленчую экскурсію па вытворчых цэхах завода.
Далей размова працягнулася ў канферэнц-зале з работнікамі прадпрыемства, дзе да работы групы падключыўся старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак.
Пасля прадстаўлення гасцей Сяргей Канапелька расказаў аб праводзімай і маючай адбыцца рабоце па прававой асвеце. Ён адзначыў, што сустрэчы груп па прававой асвеце з працоўнымі калектывамі былі ініцыіраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з аблвыканкамамі і праводзяцца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, у рамках сустрэч спецыялістамі ў галіне права праводзіцца асабісты прыём грамадзян.
«Гэта ўнікальная магчымасць грамадзян атрымаць бясплатныя кансультацыі адвакатаў, натарыусаў, пракурораў і іншых па ўсіх пытаннях, якія іх цікавяць. У жыцці ўсялякае бывае, і, часам, узнікаюць пытанні юрыдычнага характару, звязаныя з афармленнем спадчыны, судовымі спрэчкамі, прымусовага выканання, рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану», - адзначыў Сяргей Канапелька.
Таксама перад прысутнымі выступілі заяўленыя дакладчыкі.
Аб тым, як засцерагчыся ад кібермахляроў і не стаць ахвярай у сетцы Інтэрнэт распавёў першы намеснік начальніка Докшыцкага РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі, падпалкоўнік міліцыі Ігар Дзехцяр.
Начальнік упраўлення сацыяльна-працоўных адносін, заработнай платы і аховы працы камітэта па працы Святлана Зіноўева праінфармавала прысутных аб прымяненні норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 г. № 6, які ўнёс змяненні ў Дэкрэт № 5 ад 15 снежня 2014 г. «Аб узмацненні патрабаванняў.
Аб навінах у заканадаўстве аб ахове і выкарыстанні зямель расказала начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Наталля Махонь.
Галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук праінфармавала аб відах і парадку прадастаўлення працоўных водпускаў.
Як было адзначана ў пачатку сустрэчы, у рамках мерапрыемства можна было звярнуцца па бясплатную прававую кансультацыю да прысутных спецыялістаў і атрымаць кампетэнтную прававую дапамогу.