Члены групы па прававой асвеце Віцебскага аблвыканкама пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргея Канапелькі, сустрэліся з калектывам філіяла Докшыцкага хлебазавода ААТ "Віцебскхлебпрам".
-Сёння тут прысутнічаюць прадстаўнікі ўпраўлення юстыцыі, райвыканкама, пракуратуры, Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, натарыяту, адвакатуры, - прадставіў прыбылых Сяргей Пятровіч. - Асноўная задача нашай групы - даць вам магчымасць бясплатна атрымаць адказы на пытанні прававога характару. Вы можаце задаваць пытанні падчас сустрэчы ці атрымаць індывідуальныя кансультацыі пасля яе.
Старэйшы памочнік пракурора Докшыцкага раёна Наталля Піскуновіч расказала аб тым, як прасоўваецца расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе і якія новыя факты злачынстваў удалося ўстанавіць, аб лагерах смерці і аб многіх іншых дакладных фактах.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні захавання гістарычнай памяці і гістарычнай справядлівасці, недапушчэння рэабілітацыі нацызму на беларускай зямлі.
Аб тым, якія новаўвядзенні плануюцца ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь, у гэтым годзе далажыла галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук. З 1 студзеня 2024 года набывае моц абноўлены Працоўны кодэкс. Змяненні закранулі больш за 80 артыкулаў, нешта проста прыводзіць дакумент у адпаведнасць з іншымі прававымі актамі, а нешта мяняецца па просьбе работнікаў і наймальнікаў. У мінулым годзе Міністэрства аховы здароўя прапанавала ўсім беларусам праходзіць дыспансерызацыю — неабавязковы прафілактычны паход у паліклініку, каб зрабіць мінімальны чэк-ап свайго здароўя. Для гэтага абяцалі ўвесці дадатковы выходны.
Адпаведныя змены ўнесены ў Працоўны кодэкс. Так, па новым заканадаўстве работніку даецца дадатковы выхадны:
супрацоўніку да 40 гадоў - адзін дзень з захаваннем заработнай платы раз у тры гады;
пасля 40 гадоў і да пенсійнага ўзросту (і за 5 гадоў да пенсіі) - адзін выхадны ў год;
пасля 40 гадоў і на працягу 5 гадоў да пенсійнага ўзросту - два дні ў годзе.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні захавання гістарычнай памяці і гістарычнай справядлівасці, недапушчэння рэабілітацыі нацызму на беларускай зямлі. У ходзе правай пляцоўкі начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Наталля Махонь праінфармавала прысутных аб новаўвядзеннях у заканадаўстве аб ахове і выкарыстанні зямель, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня бягучага года. Сярод цікавых і карысных навацый - магчымасць падзяліць зямельны ўчастак, змяніць яго мэтавае прызначэнне, а таксама павялічыць гранічныя памеры ўчастка, атрымаць дадатковы зямельны ўчастак без аўкцыёну. Больш дэталёва і наглядна Наталля Уладзіміраўна разабрала пытанне рэгістрацыі зямельных участкаў, асаблівую ўвагу надаўшы спосабам легалізацыі самавольна занятых зямельных участкаў.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Сяргей Канапелька нагадаў, што на працягу некаторага часу члены групы будуць чакаць індывідуальных пытанняў ад грамадзян, якія пасаромеліся задаць іх у зале.
Таксама па традыцыі, для ўдзельнікаў групы па прававой асвеце была арганізавана невялікая экскурсія па цэху, дзе вырабляецца хлеб. Дырэктар прадпрыемства Аляксей Байкоў расказаў, што сёння хлебазавод выпускае шырокі асартымент хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, поўнасцю выконваючы патрабаванні гандлёвых арганізацый і пакупнікоў.