28 ліпеня 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі "Архівы - школе" Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 28 г. Віцебска, якія знаходзяцца ў летнім аздараўленчым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей.
У ходзе экскурсіі юныя наведвальнікі атрымалі ўяўленне аб архіве як установе: для чаго ён патрэбен грамадству, чым займаюцца людзі, якія працуюць у архіве, даведаліся, што такое гістарычная крыніца, архіўны дакумент і архіўны фонд, азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, працай рэстаўратараў, паглядзелі віртуальную выставу. захопнікаў у 1944 г.