10 жніўня 2023 года ветэраны галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама сумесна з ветэранамі натарыяту здзейснілі экскурсію па маршруце Віцебск - Орша - Ляўкі - Копысь - Александрыя.
У час падарожжа яны пазнаёміліся не толькі са славутасцямі, але і наведалі органы юстыцыі Аршанскага раёна і г. Орша: натарыяльную кантору, аддзел прымусовага выканання, суд.
Тут ветэраны вывучылі ўмовы працы, паразмаўлялі з кіраўнікамі, супрацоўнікамі. Ад сустрэчы з калектывамі засталіся толькі станоўчыя эмоцыі, прыемна, што органы юстыцыі зрабілі значны крок наперад у сваім развіцці, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні.
“Мы рады былі сустрэчы з ветэранамі юстыцыі Оршы і Аршанскага раёна. Асаблівая падзяка былому старшыні суда Аршанскага раёна і г.Оршы Антаніне Іванаўне Карэтнікавай, а таксама старшыні Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Таццяне Станіславаўне Маскінай за арганізацыю і правядзенне гэтага мерапрыемства», - адзначыў старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі Віктар Праннік.
Падчас падарожжа члены ветэранскай пяршоўкі пабывалі ў знакавых месцах, наведалі мемарыял "Кацюша", этнаграфічны музей "Млын", Свята-Багаяўленскі Куцеінскі мужчынскі манастыр, Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Ляўкі", а таксама здзейснілі аўтобусна-пешаходную. вядомай усім Трафімавай крыніцы ў Шклоўскім раёне.
Па выніку ў ветэранаў юстыцыі ад паездкі засталіся толькі станоўчыя эмоцыі, яны выдатна адпачылі, даведаліся шмат новага пра Аршанскі край, Шклоўшчыну, пабывалі ў гістарычных мясцінах, праслухалі змястоўныя каментарыі экскурсавода Мікалая Васільевіча Півавара.