Маштабная грамадска-палітычная акцыя "Беларусь адзіная", прымеркаваная да Дня народнага адзінства набірае абароты. Днямі дыялогавая пляцоўка прайшла ў Воршы.
Удзел у акцыі прынялі супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання Аршанскага раёна і г. Орша: намеснік начальніка Вольга Дубкевіч, судовыя выканаўцы Анастасія Маханькова і Анастасія Ларанкоў.
У межах мерапрыемства абмеркавалі партыйнае будаўніцтва і патрыятычнае выхаванне моладзі. Спікерамі выступілі лідэры вядучых грамадскіх аб'яднанняў краіны.
Нагадаем, што Рэспубліканская акцыя "Беларусь адзіная" праводзіцца з 2021 года напярэдадні Дня народнага адзінства. Яе ініцыятар - рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства "Веды". На гэты раз старт акцыі быў дадзены 4 верасня ў Маладзечне. 14 верасня заключная адкрытая размова адбудзецца ў Мінску.