Паважаныя калегі, ветэраны юстыцыі, жыхары і госці Віцебскай вобласці!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства ад галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама!
Ва ўсе часы галоўным для нашай краіны было яднанне народа. У вырашальныя моманты гісторыі гэта дапамагала абараняць свабоду і незалежнасць дзяржавы, дабівацца грандыёзных здзяйсненняў. Наша агульная задача сёння — зберагчы і прымножыць бясцэнную спадчыну, адпісаную продкамі, зрабіць нашу Айчыну яшчэ больш згуртаванай і магутнай.
У гэты святочны дзень жадаем моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у працы, міру і дабра.
Мы моцныя, калі мы адзіныя!