На базе аддзела загса Гарадоцкага райвыканкама адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам начальніка аддзела Наталлі Качанавай, натарыуса Наталлі Курчавай, адваката Юліі Чартковай і юрыста ТЦСАН Таццяны Яўсеевай па абмеркаванні Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Прысутныя абмеркавалі асноўныя напрамкі, мэты і прынцыпы канцэпцыі.
Таксама ў гэты дзень, напярэдадні Дня бацькі, юрысты раёна правялі бясплатнае кансультаванне грамадзян па розных юрыдычных пытаннях у сферы шлюбна-сямейнага заканадаўства.